Сообщения

Зігзагі і урокі Дземянцея

          У кнізе М.Дземянцея  «Уроки жизни», выдадзенай у канцы 2005 года, утрымліваецца 199 старонак тэкста, з якіх  45 старонак адведзены на газетныя публікацыі прыемнага для яго зместу. Па-за межамі нумарацыі змешчаны яшчэ здымкі аж на 62 старонках, якія да  урокаў не маюць практычна амаль ніякага дачынення.          1        Нарадзіўся  ён у 1930 годзе,  скончыў сямігадовую школу ( з трохгадовым перапынкам падчас вайны) і паступіў у сельскагаспадарчы (с\г) тэхнікум, навучанне ў  якім закончыў праз чатыры гады, у 1952 г. Пасля яго працаваў педагогам у аднагадовай школе па падрыхтоўцы брыгадзіраў, загадчыкаў ферм, бухгалтараў калгасаў. У 1956 г школа была ліквідавана, а яе землі і матэрыяльная база былі перададзены Віцебскаму ветэрынарнаму інстытыту. Тады ж ён быў накіраваны ў Трудаўскую МТС, дзе спачатку працаваў на пасадзе галоўнага агранома,  затым...