Зігзагі і урокі Дземянцея
У кнізе М.Дземянцея «Уроки жизни», выдадзенай у канцы 2005 года,
утрымліваецца 199 старонак тэкста, з якіх
45 старонак адведзены на газетныя публікацыі прыемнага для яго зместу.
Па-за межамі нумарацыі змешчаны яшчэ здымкі аж на 62 старонках, якія да урокаў не маюць практычна амаль ніякага дачынення.
1
Нарадзіўся
ён у 1930 годзе, скончыў
сямігадовую школу ( з трохгадовым перапынкам падчас вайны) і паступіў у сельскагаспадарчы
(с\г) тэхнікум, навучанне ў якім
закончыў праз чатыры гады, у 1952 г. Пасля яго працаваў педагогам у аднагадовай
школе па падрыхтоўцы брыгадзіраў, загадчыкаў ферм, бухгалтараў калгасаў. У 1956
г школа была ліквідавана, а яе землі і матэрыяльная база былі перададзены
Віцебскаму ветэрынарнаму інстытыту. Тады ж ён быў накіраваны ў Трудаўскую МТС,
дзе спачатку працаваў на пасадзе галоўнага агранома, затым яе дырэктарам. Тут ён уступае ў шэрагі
КПСС, у 1957 года. Напачатку 1958 года гэтая МТС была ліквідавана
(расфарміравана) ў сувязі з пашырэннем тэрыторыі Дрэтуньскага ваеннага палігона
для выпрабавання новых баявых сродкаў. У гэтай сувязі Дземянцей апынуўся на
новай пасадзе, - пасадзе інструктара с\г аддзела Віцебскага абкама партыі (25 сакавіка 1958
г). За якія заслугі і дзе здабытыя? Сам Дземянцей палічыў за лепшае прамаўчаць
пра іх. Праз тры гады (27 мая 1961 г)
апынецца на пасадзе другога сакратара Віцебскага райкама партыі, -
месца для асобы, якая абавязкова павінена ўжо быць супрацоўнікам КДБ.
За якія заслугі перад партыяй, калі яго
партыйны стаж быў усяго толькі каля чатырох гадоў? Тут Дземянцей палічыў за
лепшае прамаўчаць зноў.
А калі ён стаў гэтым супрацоўнікам?
У разглядаемы перыяд часу Дземянцей не быў
калекай, нягледзячы на раненні, згаданыя ім ў кнізе (падчас акупацыі) . Згодна
Канстытуцыі СССР у яго быў пачэсны абавязак
тры або чатыры гады адбухаць у Савецкай арміі на карысць любімага Саюза. Па ўзросту ён
павенен быў апынуцца ў ёй або да вучобы ў тэхнікуме, або пасля заканчэння
вучобы ў ім. Аднак гэтага не здарылася. Чаму? Як мне здаецца, тут адзіная
магчымая прычына - бронь, як
супрацоўніку КДБ. Калі так, то перад
назначэннем яго другім сакратаром райкама партыі ў яго быў ужо неабходны дастатковы
стаж (вопыт) “па вырошчванні тытуня-самасада”
для партыі.
2
У абавязак Дземянцея як другога сакратара
партыі традыцыйна ўваходзіла большая частка работы з кадрамі партыйнай арганізацыі раёна. У прыватнасці,
пасады старшыні калгаса, дырэктара саўгаса былі ўліковай наменклатурай абкама і
асноўнай наменклатурай райкама партыі. Кандыдаты на гэтыя пасады павінны былі
прайсці гутарку ў абкаме і райкаме партыі.
На думку Дземянцея: “Калгасы, саўгасы і
другія прадпрыемствы ўзначальвалі
дастаткова мудрыя, дзелавыя людзі, якія прадстаўлялі поўны
інтэрнацыянал: беларусы, рускія, украінцы, яўрэі і г.д.”(с.37). У лік гэтага
мудрага “інтэрнацыянала” папаў і ягоны бацька, як старшыня калгаса ў
перыяд з 1930 па 1940 год, выбраны, напэўна, па такой жа схеме.
Гаворачы тут аб гэтым інтэрнацыянале, Дземянцей нібы свеціцца ад радасці і шчасця.
А ці варта? Дый хто яны такія тыя на самай справе? На навуковай мове і па сёняшнім паняццям гэта – мігранты, у якіх адзіным рухаючым матывам бадзяцца па іншым прасторам заўсёды былі
і па сёняшні дзень з’яўляюцца шкурныя інтарэсы, якім кампартыя падстаўляла
сваё плячо ў выглядзе аргнабораў з
абяцаннем бясплатнага жылля, аплаты праезда, пэўнай адпаведнай зарплаты і перспектывы, навесіўшы на іх (няяўна,
падспудна) задачу русіфікацыі, у дадзеным выпадку, карэннага беларускага
насельніцтва, яго расслаення, распылення дзеля штучнай этнічнай (планавай) дэградацыі і амярцвення.
А якія вынікі працы гэтага інтэрнацыянала?
Іх акрэслівае сам Дземянцей і не раз:
а) у першы пасляваенны час большасць жыхароў
вёскі жыла бедна...аб грошах за працу ў калгасе не магло быць і размовы. Ежай
быў ураджай, вырашчаны на прысядзібным участку (с.19);
б) праца
калгаснікаў у 50-я гады была цяжкай, большасць з іх жыла “скромно”, дакладней,
бедна (с.26)
в) атрыманы
збор зерня пры сярэдняй ураджайнасці 8 ц\га размяркоўваўся на чатыры фонды ў
наступнай паслядоўнасці:
-
у
першую чаргу пастаўкі ў прадуктовы фонд
дзяржавы ў устаноўленым аб’ёме,
-
затым
палягала забяспечыць семянны і страхавыя фонды,
-
пасля
стварыць фуражны фонд,
-
астатак
складае фонд для аплаы працай натурай.
Патрэбы апошніх
двух фондаў не забяспечваліся нават напалову(с.30).
г) да
1965 г аплата працы ў калгасах адбывалася ў мінімальных размерах у натуральным
выглядзе – зернем,бульбай і др.прадуктамі... пасля разліку з дзяржавай па
пастаўкам і падаткам грошай у касах калгасаў на аплату працы калгаснікаў не
было(с.25)
д) эканамічны і фінансавы калгасаў і саўгасаў у
1961 г быў цяжкім. Нізкія закупачныя цэны на прадукцыю, пастаўляемай у
дзяржаўныя фонды, вялікая запазычанасць па крэдытам за закупку тэхнікі і
ўгнаенняў прыводзілі к таму, што большасць кіраўнікоў гаспадарак імкнуліся
любымі шляхамі, нават хлуснёй, папоўніць пустыя калгасныя касы(с.35)
е) у
пачатку дзевяностых гадоў у Саюзе пачаў
адчувацца недахоп прадуктаў харчавання і тавараў першай
неабходнасці, полкі многіх крам апынуліся пустымі (с.140).
Дзе ў гэтых, згаданых выніках крыецца
мудрасць і дзелавітасць старшынь калгасаў
і дырэктараў саўгасаў, дый розных дземянцеяў, якія падбіралі іх і раздавалі ім згоду на пасаду і падсоўвалі
(рэкамендавалі) іх калгаснікам? Не відаць.
Праўда,
асабіста сам Мікалай Іванавіч
Дземяней тут не шмат набедакурыў, бо праз 10 з паловай месяцаў аказаўся на
іншай пасадзе, - на пасадзе старшыні райвыканкама, з 14-га красавіка 1962 года,
затым праз чатыры месяцы – у Маскве.
3
Там ён стане слухачом Вышэйшай партыйнай
школы. Абласныя і Цантральны камітэты
партыі пастаянна турбаваліся аб рэзерве
кадраў і ён разам з другімі кандыдатамі (па 2 чалавекі ад вобласці) пасля
адпаведных гутарак 10 ліпеня 1962 г пастановай ЦК КПСС быў залічаны на вучобу ў
згаданую школу.
Дземянцей, зразумела, не адмаўляўся. Было
жаданне, як ён кажа (с.41):
- пазнаць тэорыю
партыйнага і савецкага будаўніцтва,
- глыбей вывучыць
першакрыніцы марксізма-ленінізма, рабочы і камуністычны рух,
- паглыбіць веды
па палітэканоміі, філісофіі, сацыялогіі,
- пашырыць свой
кругагляд.
У кастрычніку 1961 года на 22 з’езде КПСС,
ахрышчаным гістарычным, была прынята яе абноўленая праграма. Яе вывучалі ад А
да Я ва ўсіх вузах, тым болей у ВПШ.
Згодна ёй партыя ставіла перад сабой задачы:
- дагнаць і перагнаць ЗША па вытворчасці сталі, чыгуна, малака і г.д
- к 1970 году
стварыць матэрыяльную базу камунізма,
- к 1980
году пабудаваць камунізм у СССР.
Зразумела,
вывучаў яе і Дземянцей і яму палягала ў сваіх «Уроках жизни» звярнуць увагу на
гэты з’езд. Аднак ён не стаў рабіць гэтага. Чаму?
Працаваць над рашэннем згаданых задач у Беларусі, г.зн.
гаспадарыць і весці народ к камунізму тут палягала кампартыі Беларусі, г.зн. і
Дземянцею. Побач з Машэравым, ім паважаным. Вынік іх напружанай работы стаў
адваротны іх намерам, планам – к 1980 г. Саюз перагнаў ЗША па дэфіцыту многіх
тавараў. А абяцаны камунізм, у тым ліку абяцаны і дземянцеямі, як быў, так і застаўся за шматлікімі гарамі і
даламі. Ці не таму Дземянцей палічыў за
лепшае не звяраць увагі на так называемя
гістарычныя рашэнні ўсіх з’ездаў КПСС?
Два гады вучобы праляцелі непрыкметна.
Сям’я жыла на ягонай стыпендыі і жонкі. Частка
слухачоў была накіравана на работу ў Казахстан, Узбекістан і другія саюзныя
рэспублікі, - зазначае Дземянцей. Яго ж размеркавалі ў распараджэнне Віцебскага
абкама партыі. Спасылаючыся на недахоп іх стыпендый, звярнуўся к першаму
сакратару абкама партыі Пілатовічу з просьбай уладкавацца на працу без адпачынка, які палягаў яму пасля вучобы.
Той жа параіў крыху пачакаць, - і даверліва паведаміў, што рыхтуецца пленум ЦК
КПСС, на якім будзе абнародавана вялікая рэформа і спатрэбяцца новыя
граматныя кадры (с.44). Тым не менш, каб Дземянцей “не вельмі
галадаў”, ён часова быў уладкаваны інструктарам арганізацыйнага аддзела
Віцебскага абкама партыі з18 жніўня.
На глебе гэтай даверлівасці складваецца
ўражанне, што гэты Пілатовіч быў у курсе
планаў будучага путча па звяржэнні
Хрушчова ў кастрычніку 1964 года.
Пасля гэтага путча былі адноўлены многія
раёна, а з імі і партыйныя пасады, скасаваныя пры Хрушчове ў 1962 годзе. І ўжо 16 лістапада 1964 Дземянцей быў зацверджаны намеснікам
заведуючага нейкага аддзела абкама партыі.
Характар дзейнасці гэтага патаемнага аддзела Дземянцей палічыў за лепшае
не раскрываць. А з 16 жніўня 1966 ён ужо першы сакратар адноўленага Ушацкага
райкама партыі.
4
Тут Дземянцей, як ён кажа, з кожным днём
усё глыбей і глыбей пранікаўся павагай да тых, хто жыў і працаваў у гэтым
краі, а яны к яму – з душэўнай цеплынёй (с.48). Без гэтай пасады глебы для
росквіту такой ўзаемацеплыні чамусьці чагосьці яму не хапала.У чэрвені 1969 года ён пакіне
гэтую пасаду і стане загадчыкам сельска-гаспадарчага аддзела Віцебскага абкама.
Праз дваццаць гадоў пасля гэтага ён
будзе тут абраны дэпутатам ВС БССР, што ён пракаментуе цытатай нейкага філосафа Эмерсона: “Мы знаходзім
у жыцці толькі тое, што самі ўклалі ў
яе”.
Замест таго, каб сказаць, што пасеяў, тое і
пажнеш.
А гэтая акалічнасць сведчыць толькі аб
адным, - поўнай адарванасці гэтай
палітычнай “казяўкі” ад беларускай глебы,
ад мовы і культуры беларускага народа. Ускосным
сведчаннем, прыкметай гэтаму з’яўляецца яго сцверджанне (папрок), што
беларуская мова (побач з тэмай Чарнобыля
і ростам цэн) з’яўляецца каньком, як ён
кажа, «наших домороўенных оппозиционных политических
подстрекателей» (с.140).
Што тут казаць яму адносна гэтага папроку
“подстрекателям”? Тут бы яму зноў успомніць тую аксіёму Эмерсона. Але тут
Дземянцей палічыў за лепшае яе “прызабыць”.
Асабліва праславілася Вушаччына падчас
вайны, - сцвярджае Дземянцей і працягвае, - усю тэрыторыю кантралявалі народныя
мсціўцы, акупанты баяліся сунуцца сюды,
тут размяшчалася кіраўніцтва Полацка-Лепельскага
партызанскага злучэння і ў мястэчку была поўнасцю захавана ўся структура
савецкай улады раёна, тут працавалі рэдакцыі акупаваных раёнаў Віцебскай вобласці, у населеных пунктах раёна было болей 20
партызанскіх брыгад,... да мая 1944 года
на землі раёна не ступала нага фашысціх катаў (с.48-49).
Вушачы (згодна кнізе “Памяць”) былі акупаваны 3 ліпеня
1941 года. Тут размяшчаўся невылікі гарнізон, бургамістр, у падначаленні
якога былі кіраўнікі воласцей. У
студзені 1942 года адбылася расправа з яўрэямі, якія пражывалі на тэрыторыі
раёна.
Партызанскі рух пачаў
набіраць сілу з красавіка 1942 г.(атрад, пазней брыгада Дубова, атрад, пазней
брыгада імя Чапаева) У верасні 1942 г
імі пасля бою былі захоплены (вызвалены)
Вушачы. У верасні 1943 г (ruwikipedia\wiki\Ушачи) ствараецца Ушацкая (пазней Полацка – Лепельская)
партызанская зона.
Што ж атрымалі жыхары раёна ад звароту
структур савецкай улады ў гэтай зоне, ад прысутнасці ў ёй?
Адказ на гэтае пытанне дае база спаленых
вёсак, згодна даным якой атрымоўваем
размеркаванне
такіх вёсак у Вушацкім раёне па гадам акупацыі, прыведзенае ў табліцы 1.
Табліца 1.
Размеркаванне спаленых вёсак у Вушацкім раёне па гадам акупацыі
|
невядомы
|
1941
|
1942
|
1943
|
1944, 1-ы квартал
|
1944, 2-і
квартал
|
Агулам
|
|
28
|
0
|
8
|
94
|
14
|
42
|
186
|
Што
тут казаць?
У
1941 годзе, калі ў раёне практычна адсутнічаў партызанскі рух, не было спалена
ні адной вёскі. У 1942 годзе, калі партызанскі рух быў яшчэ слабым фактарам,
было спалена толькі 8 вёсак. У 1943-44 гадах,
калі партызанскі рух набыў згаданы маштаб, узрастаюць і лічбы спаленых вёсак
Такая храналогія сведчыць, што ў так званай
партызанскай зоне не існавала нейкага прыкметнага
інтэрвала часу, падчас якога ў гэтай
зоне не ступала нага фашыскага ката, як тое свярджае Дземяцей. Тут ён ілюструе
нам сваю схільнасць і здольнасць падсунуць чытачу хлусню.
Галоўнай праблемай раёна была эканоміка, -
кажа ён. Ліквідацыя раёна ў 1962 годзе, сцвярджае ён, адбілася адмоўна не
толькі на матэрыяльным стане жыхароў за чатыры гады, але і на маральным. Нават
у рабочыя дні на вуліцах райцэнтра, у вясковых крамах можна было бачыць п’яных
людзей і не перадаць, што адбывалася вечарам у сталоўцы і ў так называемым
рэстаране ў саміх Вушачах, рэдка калі тут не было бойкі (с.52).
Што і тут казаць яму? Адсутнасць райцэнтра
не азначала адсутнасць ці аслабленне савецкай улады ў ім і кіруючай ролі
кампартыі ў ёй. Дый за чатыры гады не
можа адбыцца падобная дэградацыя. Тут Дземянцей зноў “забывае” аксіёму Эмерсона: “Яны, дземянцеі знаходзяць у жыцці толькі
тое, што самі ўклалі ў яе”.
5
Праз 9 месяцаў, 20 сакавіка 1970 г апынуўся на новай пасадзе, - інспектара
ЦК КПБ па Гродненскай вобласці, галоўным абавязкам якога было вывучэнне, падбор
і рэкамендацыя на вылучэнне кадраў у партыйныя і савецкія органы. Характар гэтага абавязка адназначна
характарызуе Дземянцея як сталага супрацоўніка спецслужб з добрай практыкай і
славай.
Пасля віншаванняў Дземянцей усеўся, як ён кажа, пазнаваць эканамічны і фінансавы стан галін
народнай гаспадаркі вобласці і аб’ектыўкі на ўпраўленчыя кадры абласнога і
раённага ўзроўню (с.62).
У выніку за чатыры гады, як ён кажа, на
працягу якіх ён узначальваў інспектарскую групу (з 7 інспектараў і 14
інструктараў), адбылося абнаўленне амаль усіх сакратароў райкамаў і старшынь
райвыканкамаў вобласці. Па якой прычыне? Тут ён палічыў за лепшае прамаўчаць.
Але самае вялікае задавальненне ён атрымаў не ад гэтага, а ад таго, што
спіхнуў І.Ф.Мікуловіча з пасады першага
сакратара абкама партыі у чэрвені 1973 года. Маўляў, у яго быў не лепшы стыль
адносін з падначаленымі кадрамі. І прыводзіць прыклады.
1) Першы сакратар Слонімскага райкама партыі Ядрыкін атрымаў у
аблвыканкаме грашовую дапамогу на лячэнне, з-за чаго, як
сцвярджае Дземянцей, Мікуловіч
залічыў гэтага Ядрыкіна ў спіс сваіх праціўнікаў п(с.64).
Адкуль
такая ўзаемасувязь узнікае? Ад неабходнага растлумачэння Дземянцей ухіліўся.
2) Ён,
Мікуловіч прыпісваў сабе ўсе поспехі вобласці.
Аднак без спасылкі на нейкую пэўную праяву
згаданай прыпіскі гэтае сцверджанне
выглядае хворым вымыслам, калі не
паклёпам.
3) Ён лічыў сваімі галоўнымі супернікамі
старшыню аблвыканкама Малочку і другога
сакратара абкама партыі Фамічова.
Ахінея
відавочная, бо і Малочка і Фамічоў заступіся за Мікуловіча падчас паскоку Бюро ЦК КПБ на яго, чым сарвалі планы Машэрава
і яго самога, праўда, не надоўга,-
пытанне Мікуловіча было перанесена на пленум абкама партыі ў тым жа снежні
1972 года. Але і тут атрымалася асечка.
Пленум закончыўся позна вечарам. Пасля яго палягала вячэра. У сталовай,
якая знаходзілася тут жа, ў будынку абкама, быў накрыты стол для Машэрава,
сакратароў абкама партыі і інспектара ЦК КПБ. На стале была бутылка каньяка. Машэраў узбурыўся: “Хто
прасіў падаць каньяк?”(с.67). Напэўна, ад асечкі згубіў логіку, бо сам рабіў падобнае (с.75), чым падаваў
прыклад такіх паводзін усім.
Ад прапановы Мікуловіча папаляваць Машэраў
адмовіўся і перад ад’ездам наказаў Дземянцею падчас палявання пасачыць, панаглядаць за Мікуловічам, ці
зрабіў ён нейкія высновы з крытыкі.
Дземянцей выканаў сваю задачу і раскрыў, падцвердзіў Машэраву сутнасць не лепшага стылю адносін Мікуловіча з падначаленымі кадкамі. Аказваецца,
што Мікуловіч завёў размову аб сваёй
дэмакратычнасці ў той час як яму палягала гаварыць, на думку Дземянцея, аб
меткасці выстралаў або ўспамінаць і апавядаць нейкія забаўныя гісторыі
(с.67). У чэрвені 1973 года ён быў
зняты, нягледзячы на добрыя эканамічныя паказчыкі вобласці (с.68).
Дземянцею чэсць і слава? І Машэраву чэсць і слава?
6
1 лютага 1974 г яго назначылі сакратаром Віцебскага
абкама партыі, а 11 сакаваіка 1977 года па прапанове Машэрава стане загадчыкам
с\г аддзела ЦК КПБ, у абавязак якога
ўваходзіла каардынацыя работы адпаведных міністэрстваў і нізавых
партарганізацый па рэалізацыі прадуктовай праграмы партыі.
У сакавіку 1979 года на закрытым
паседжанні Бюро ЦК КПБ было вырашана рэкамендаваць пленуму ЦК КПБ Дземянцея на
пасаду сакратара ЦК КПБ. Большымі правамі, акрамя рэкамендацыі па гэтай пасадзе, гэтая кантора не валодала. Таму Дземянцею, каб заняць гэтую пасаду, трэба было
папярэдне ехаць у Маскву для так званых гутарак, у даным выпадку з Капітонавым,
з Гарбачовым, з Кірыленкам і за іх згодай. Там ён ім спадабаўся, яны далі яму
згоду і 6 красавіка 1979 г . ён з гэтым багажом нібыта “рашэннем”
пленума ЦК КПБ быў “выбраны” сакратаром ЦК КПБ. Пасля гэтага Дземянцей зноў
павінен быў ехаць у Маскву, у гэты раз для зацвярджэння ў гэтай пасадзе на
паседжанні Сакратарыята ЦК КПСС. Тут у
Маскве, а не ў Мінску ён атрымаў належны “ярлык”, - акалічнасць, якая сведчыць,
што на самай справе не існавала ўвогуле
ніякай кампартыі Беларусі, акрамя пэўнай імітацыі яе, у рамках якой дземянцеі былі
нібы або пешкамі часам, або фярзямі, ці нібы сакратарамі або старшынамі, ці
нібы ханамі, ці нібы правадырамі, ці калабарантамі або наглядчыкамі,
брыгадзірамі. Толькі не “генераламі”.
Сваю работу на гэтай пасадзе ён назавае
напружанай, але цікавай, - не абмяжоўваліся толькі паседжаннямі і рэгулярна
наведвалі працоўныя калектывы, калгасныя прасторы і г.д. (с.69-76). Калі ж не грашыць, то іншы раз і з каньяком «в
фирменных рюмках с крылышками по 70 граммов» (с.75).
7
Ад прапановы Мікуловіча папаляваць, напомню, Машэраў адмовіўся. Не ўсім
была такая чэсць! Аднак у верасні 1980
года яму зазудзела папаляваць, - і падчас
палёта на верталёце ён пашкадаваў, што ў гэтым годзе не давялося папаляваць на качак і прапанаваў
Дземянцею: “А што, Мікалай Іванавіч, мо ў гэтую суботу злятаем на Выгашчанскае
возера?”(с.79).
Дземянцею гэтае возера было таксама
знаёма і ён з прапановай, зразумела, пагадзіўся.
Далучыцца да гэтай забавы запрасілі
Аляксандра Аксёнава і Аляксандра Кузьміна. Без таго Мікуловіча, зразумела.
Суботнім вечарам вылецелі к возеру. Возера асаблівае не толькі размерам
і качкамі, але і тым, што дабрацца да яго можна было толькі ў адным месцы – з боку в.Выгонашчы.
Па гэтай
акалічнасці яго можна было лёгка “прыхватызаваць” для забаў наменклатуры з качкамі, разводзіць іх там
стаямі, кантраляваць уваход і не
дапускаць іншых вачэй. Ці не таму пры пасадцы верталёта іх сустракалі не
калгаснікі, а знаёмыя і паважаныя сыны наменклатуры:
- Раманоўскі
Уладзімір, намеснік міністра лясной гаспадаркі,
- Сакалоў Яфрэм,
першы сакратар Брэсцкага абкама партыі,
- Мацюшэўскі
Канстанцін, старшыня Брэсцкага аблвыканкама.
Трафеі былі ўва ўсіх, у Машэрава найбольш,
- аж тры дзясяткі, у Дземянцея -24.
Гэта было, - кажа Дземянцей, - першая і
апошняе паляванне на качак з Машэравым і Кузьміным. 4 кастрычніка 1980 г
Машэраў выехаў на машыне ў Барысаўскі раён і загінуў у аварыі.
Дземянцей кажа: “Я ведаў яго на працягу 20 гадоў, з іх – 10 па сумеснай рабоце”
і прысвячае гэтаму ягонаму босу хвалебную оду ў прозе на пяці старонках сваёй
книгі за ягоныя дасягненні (82-86).
Аднак на самай справе ягоныя (машэраўскія)
поспехі і гэтая ода не каштуюць і ломанай капейкі, бо ён працаваў на дохлую ад
пачатку ідэю пабудовы камунізма, якая сама па сабе выдахлася і рухнула.
Сярод гэтай ягонай мазні ён называе яго «великим
сыном белорусского народа»(с.82) з
упэўненасцю, што «будущие поколения никогда не забудут верного сына
Беларуси» (86).
А ці так?
Сваю
душу ён цалкам прадаў чорту (“савецкаму” шавінізму пад шыльдай так званага савецкага інтэрнацыяналізма, выступаў агалцела супраць карэнізацыі жыцця ў
Беларусі і стаў адным з выдатных дзечаў ”Русской партии внутри ЦК
КПСС”(С.Лебедев, Слово и дело национальной России,2007,с.549). Ён злачынна
бяздзейнічаў у галіне развіцця беларускай, этнічнай культуры, душыў яе,
падсоўваючы народу ўзамен не свае, а
гатовыя “дасягненні” іншых народаў. Зразумела, пад тагачасныя
“апладысменты” дземянцееў і т.п. асоб.
Тут Дземянцей працягвае сваю звыклую і любімую справу, - блытае боб з
гарохам.
8
Новым босам Дземянцея стаў Кісялёў. Па
волі няшчаснага выпадку вярнуўся назад, падкрэслівае Дземянцей. Для яго ён быў
чалавекам не яго пакрою, - не рассыпаўся пахвалой і ўспамінамі пра свайго
папярэдніка. Больш таго, адмовіўся
прыняць дэлегацыю з Грузіі, якую ўзначальваў былы партызан з атрада
Машэрава і жадала сустрэцца з Кісялёвым пасля наведвання магілы Машэрава.
Дарэчы, у Дземянцея гэты партызан ананімны,
што дае глебу меркаваць, што гэты эпізод
быў ім прыдуманы для таго, каб мазнуць Кісялёва неяк.
Ягоныя адносіны да памерлага Машэрава ён
называе халоднымі і тлумачыць іх як праяву, як следства скрытага суперніцтва
абоіх у жыцці. Маўляў, у 1965 годзе на
пасаду першага сакратара кампартыіі рэспублікі было некалькі кандыдатур, але
асноўнымі, якія разглядаліся ў сакратарыяце КПСС, былі Кісялёў і Машэраў, - з
іх выбар паў на Машэрава ў разліку, што партыйная арганізацыя рэспублікі будзе
больш схільна да яго, як удзельніка вайны.
Кісялёў працаваў на пасадзе Старшыні СМ БССР (з 09.04.59 г). Напрыканцы 1978 г . ЦК КПСС вылучыў яго на пасаду намесніка
Старшыні СМ СССР. Каб адмазацца ад гэтага павышэння і працаваць далей у
Беларусі (зразумела, сумесна з гэтым
Машэравым), ён звярнуўся да
Машэрава з просьбай пагаварыць з Брэжневым, каб застацца ў Беларусі. Аднак Машэраў адмовіўся. Дзе тут праява суперніцтва Кісялёва з Машэравым? Яно прыцягнута
Дземянцеем штучна, за вушы.
На гэтым фоне сцверджанне Дземянцея:
“Кісялёў знайшоў у сабе сілы перажыць цяжкасці лёсу ў 1965 г , але запомніў іх” – выглядае паклёпам на гэтага чалавека.
У чэрвені 1982 г
падчас адпачынку Кісялёў быў у Крыме, з надзеяй падлячыцца там. Там ужо
знаходзіліся Брэжнеў і Чарненка. Дамовіліся папаляваць усе разам, аднак яны абое
прыхварэлі і паляваць прыйшлося аднаму Кісялёву. За ягоны трафей (барана) ён
атрымаў падзяку.
У хуткім часе пасля гэтага палявання ён
занямог, лекі не дапамаглі і 18 студзеня 1983 г . ён памёр. На яго пасаду заступіў Мікалай
Слюнькоў пасля 10 гадоў працы намеснікам старшыні Дзяржплана СССР. Добры
работнік, гаварыў аб ім Машэраў, і для большай карысці хай працуе ў Маскве. Яго
зварот з Масквы Дземянцей ўхваляе, маўляў, дысцыпліна кадраў і іх адказнасць
пры Кісялёве аслаблі.
Слюнькоў стаў ягоным трэццім настаўнікам. Ён раіў яму не
цырымоніцца з адсталымі кадрамі. Часам яго размова ў пэўнай ступені магла
выліцца ў ругань (с.93), - у не лепшыя адносіны з падначаленымі кадрамі.
Дземянцею яна была не па ягонаму густу,
аднак з-за яе не адважыўся
ператвараць свайго боса ў другога мікуловіча за «неправильные отношения
с подчиненными». Палічыў за лепшае не толькі паджаць свой
“хвост”, але і знайсці пахвалу Слюнькову за тое, што дзякуючы яго намаганням, нібыта:
- амаль усе калгасы і саўгасы сталі
рэнтабельнымі(за выключэннем 16 гаспадарак з 2698),
- падушнае спажыванне мяса
жыхарамі Бсср у 1985 г паднялося да
70 кг (с.95).
Аднак даверу да гэтых 70 кг мяса не можа быць, бо згодна
даным Дзяржкамітэта СССР па статыстыцы
спажыванне мяса на душу насельніцтва БССР у 1985 годзе на самай справе складала 58 кг
(Вестник статистики,,1991,№10,с.54-56). Складваецца ўражанне,
што Дземянцей штосьці прыплюсаваў к мясу. Косці, ці не так?
9
25 красавіка 1986 г
Дземянцей аблятаў паўднёвую частку Гомельшчыны на верталёце, каб, як ён
кажа, трымаць руку на пульсе
сельскагаспадарчых работ і не дапусціць збою пасяўнога канвеера. Разам з ім у
салоне былі кіраўнікі вобласці і некаторых раёнаў. І хтосьці з іх прапанаваў зрабіць невялікі кручок і палюбавацца з вышыні птушынага палёту
прыгажосцю пабудоў і копанак Чарнобыльскай АЭС.
Хацелі палюбавацца і любаваліся
пейзажам за дзяржаўны кошт. А гэта азначае, што Дземянцей і ягоныя напарнікі не
грэбавалі карупцыяй і, відавочна, не ўпершы раз.
Наступным днём, дакладней ноччу с 25 на 26 красавіка
(суботу) 1986 г адбылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Патрабавалася неадкладная, тэрміновая
эвакуацыя насельніцтва з забруджанай зоны, аднак яна пачалася толькі 4 мая, са
спазненем на 8 дзён. Пасля ўзгаднення з Масквой і дазволу, - акалічнасць, якая
дадаткова сведчыць аб поўнай адсутнасці суверанітэту ў рэспублікі.
Гэта спазненне раўняецца
паўперыяду распада ізатопа ёду -131, які адказны за захворванне шчытападобнай
залозы чалавека. Такая акалічнасць
азначае, што такое запозненнае адсяленне скараціла захворванне людзей па гэтай
залозе не болей, чым на 50%. Аднак
Дземянцей назаве гэтую эвакувцыю сваечасовай (с.104), - як дылетант у гэтым
пытанні. Ды яшчэ сцвярджае, што
кіраўніцтва рэспублікі з апорай на вучоных і на абласныя і раённыя ўлады
прынімала ўсе меры па прадухіленні следстваў радыяактыўнага забруджання, у
прыватнасці, былі зняты і пахаваны ў спецыяльных магільніках вялікія абёмы
верхняга слоя найбольш забруджаных участкаў.
Аднак, працуючы і раз’язджаючы ў
зоне адсялення ў Гомельскай вобласці з 1991 г па
1997 год, мне ні разу не давялося наткнуцца на гэтыя “вялікія аб’ёмы” і ні на
адзін нейкі магільнік. Дарэчы, да
адсялення пасяўная кампанія ішла як звычайна поўным ходам на ўсёй тэрыторыі
зоны. І ніхто не рабіў ніякіх магільнікаў, каб не пасеяць паніку.
10
Спасылаючыся на сутнасць сваіх
размоў з Гарбачовым, Дземянцей схільны лічыць, што што ідэя перабудовы
зарадзілася ў яго пасля прыходу яго да ўлады(с.111).
Тагачасны Дземянцей быў цалкам
згодны з маштабам перамен, - тагачаснай крытыкі
іх Дземянцеем не адшукаць нават пад лупай. Цяпер жа ён “паразумнеў” і
называе маштаб змен залішнім, маўляў,
дастаткова было некалькіх карэктыровак там-сям. Бо ў істотна пераважнай
большасці насельніцтва СССР, кажа ён, не было прычын скардзіцца на жыццё, дый у
Саюзе дзейнічалі магутныя інстытуты сацыяльнай абароны чалавека: бясплатныя
адукацыя, медыцынскае абслугоўванне і жыллё. Маўляў, у краіне панавалі мір і
спакой, не было ніякіх прыкмет нацыянальнай і рэлігійнай розні, ніякіх так
званых народных франтоў. Маўляў, кожны чалавек адчуваў упэўненасць у заўтрашнім
дні (с.111).
Тут Дземянцей зноў блытае боб з
гарохам, наўмысна. Усе згаданыя так
называемыя бясплатныя “падарункі”
сядзелі на бюджэце (фондзе), які фармаваўся не чортам і не богам, а
самімі грамадзянамі праз падаткі і непоўную аплату вынікаў іх працы. Такая
акалічнасць цалкам адмятае дэмагогію аб бясплатнасці нейкіх, любых паслуг. Мяркую, што Дземянцей
- заслужана прымітыўны экзэмпляр
камуніста, калі ён не разумее паходжанне
бясплатнасці, калі ж разумее, то нясе гэтую лухту ў разліку на заслужана
простых, бязграматных грамадзян і баранаў у эканамічных пытаннях.
11
У 1989 годзе напярэдадні работы Вярхоўнага Савета СССР
адбылася расправа сілавых структур с прыцягненнем арміі над апазіцыяй у Тбілісі (9 красавіка) з гібеллю
19 чалавек. Дэпутацкая камісія на чале з А.Сабчаком устанавіла, падцвердзіла
празмернае прымяненне сілы, аднак Дземянцей працягвае бубніць аб “очень многих надуманных обвинениях в адрес командного
состава армии”.
Не па нутру Дземянцею стала тое,
што некаторыя кіраўнікі Прыбалтыкі дый
Расіі сталі актыўна абмяркоўваць пытанне аб суверанітэце субъектаў і нават аб
выхадзе з Саюза (с.116). А чаму, калі Канстытуцыя Саюза гэта дазваляла? Мяркую, што ён выдатна ўсведамляў
сваю абмежаванасць, бяздарнасць па-за рамкамі Саюза і страшыўся застацца
без ягонага карыта.
У гэты перыяд(з лютага 1987 г)
першым сакратаром ЦК КПБ актыўна
працаваў Яфрэм Сакалоў,- кажа Дземянцей і працягвае, - Рэспубліка займала
першае месца па вытворчасці большасці прадуктаў харчавання на душу насельніцтва,
абганяючы нават многія развітыя краіны. Высокая ураджайнасць культур і
прадукцыйнасці грамадскага статка дазвалялі не толькі поўнасцю
задавальняць патрэбы жыхароў Беларусі,
але і пастаўляць значную частку прадукцыі на саюзны рынак.(с.117)
Вось такое працвітанне! Але
толькі на паперы, бо па тым часе асноўныя прадукты харчавання былі ў
дэфітыцы.
12
28 ліпеня 1989 г Дземянцей стаў старшынёй Прэзідыума
ВС БССР. Адным з першых важнейшых ягоных
дакументаў, падпісаных ім, як ён сам лічыць, стаў указ ВС аб назначэнні Кебіча
на пасаду старшыні СМ БССР па рэкамендацыі ЦК КПБ.
Пасля новых выбараў дэпутатаў ВС
БССР у 1990 г Дземянцей быў выбраны старшынёй ВС БССР па
рэкамендацыі пленума ЦК КПБ, першым намеснікам Шушкевіч, намеснікам Шаладонаў.
Падчас выбараў яго старшынёй Дземянцей казаў
апрача іншага, што Вярхоўнаму Савету належыць распрацаваць такія нарматыўныя
акты, якія б давалі магчымасць нашаму народу самому распараджацца сваімі
набыткамі, валодаць паўнатой улады на сваёй тэрыторыі.
Аднак маральнай чысціні за гэтымі словамі не было і не магло быць.
Перад яго вачыма стаяў ужо прыклад
выхаду Грузіі і Літвы са складу СССР, - падзеі, якія грызлі душу Дземянцея. І
каб нейтралізаваць Беларусь ад такога кроку ў яго была задача толькі балбатаць аб прыхільнасці да суверанітэту
і незалежнасці, каб праслыць нібыта гарачым прыхільнікам, стаць лідарам на гэтым шляху, каб мець магчымасць выхаласціць, нейтралізаваць
гэтую “гадасць”. Таму зусім не выпадкова
пры згаданай дэмагогіі падчас абмеркавання дэкларацыі аб суверанітэце ён зыходзіць
з працілеглых пастулатаў:
- нельга дапусціць развалу савецкай
дзяржавы(с.122),
- трэба захаваць адзінства вялікай краіны(с.126).
На 19-ай партканферэнцыі Ельцын
заявіў аб выхадзе з кампартыі і схіліўся на рэарганізацыю Саюза.
Ён азнаёміў Дземянцея з праектам
рэарганізацыі Саюза. Аднак Дземянцей адмовіўся, як ён кажа, удзельнічаць у
непрыстойнай справе (с.129), за якой яму мроілася нібыта скасаванне Саюза ССР.
У хуткім часе пасля гэтага Ельцын
запрасіў у сваю рэзідэнцыю
Краўчука, Карымава, Назарбаева і
яго, дзе прапанаваў у гэты раз праект
роспуска (“упразднения”) Саюза. Дземянцей адхрысціўся ад яго, маўляў, народ яго
не зразумее і прапанаваў абмежавацца толькі папраўкамі дагавора 1922 года аб Саюзе ў тых пазіцыях,
якія састарэлі. Як кажа Дземянцей, на
яго пазіцыю схіліліся Сілаеў і Назарбаеў.
У якасці альтэрнатывы яго прапанове
Ельцын прапанаваў распрацоўваць новы Саюзны дагавор. У Нова-Агарове.На гэта
Дземянцей пагадзіўся.
13
Ноччу на 11 сакавіка 1990 г Вярхоўны Савет Літоўскай ССР на чале з
Ландсбергісам аб’явіў аб незалежнасці Літвы і спыненні на яе тэрыторыі
Канстытуцыі СССР. Усё гэта адпавядала гэтай Канстытуцыі. Аднак напрыканцы сакавіка
савецкія дэсантнікі захапілі будынкі гаркама, Палітасветы, ВПШ..
27 красавіка адыўся мітынг каля
будынка ВС супраць акупацыі Савецкім Саюзам.
7 студзеня 1991 г у Літве былі павышаны цэны
на прадукты харчавання у 3.2 раза.
Грамадзянскі камітэт Вільні і прасавецкая арганізацыя
«Единство» запатрабавалі адмены павышэння цэн, адстаўку ўрада і
спрабавалі ўварвацца ў яго будынак.
8 студзеня Нішанаў,старшыня палаты нацыянальнасцей ВС СССР паведаміў аб многіх пісьмах ад жыхароў
Літвы навесці ў рэспубліцы парадак. Тады ж, 8-9 студзеня ў Літву былі перакінуты спецпаадраздзяленні «Альфа», Пскоўскай дывізіі дэсантнікаў і другіх часцей. Вечарам 9 студзеня каля будынка ВС Літвы сабраўся натоўп пераважна рускамоўных з лозунгамі: «Долой
парламент! Да здравствует Союз ССР!»
10 студзеня
Гарбачоў запатрабаваў аднаўлення дзеяння саюзнай Канстытуцыі.
Цягам 11 студзеня савецкімі часцямі былі заняты Дом друку, рэтрансляцыйны тэлевізійны вузел в Неменчыне,
дом ДААСАФ, дом афіцэрскіх курсаў, другія грамадскія будынкі шэрагу гарадоў. ЦК КПЛ стварае так званы, марыянетачны «Комитет национального
спасения Литовской ССР» У ноч з 12 на 13
студзеня пачаўся
і адбыўся штурм тэлевізійнай башні
з дапамогай танкаў, падчас якога загінула
13 чалавек (ru.wikipedia.org/wiki/События_в_ Вильнюсе_(1991)).
Для падтрымкі грамадскага парадку
Крамлём было вырашана накіраваць туды камісію. Па прапанове Ельцына ўзначаліў яе Дземянцей. Яго і
яго камісію сустракалі
на месцы крыкам: «Предатели» (с.132).
Была і другая мэта, перакласці віну з сябе на літоўцаў. Аб гэтым
сведчыць ягоная ахінея, якую ён вярзе:
«У першай палове студзеня 1991 г будынак, дзе месціліся радыё і тэлебачанне захапілі сілы,
якія выступалі за аддзяленне рэспублікі ад СССР. З такім паваротам падзей не
маглі пагадзіцца прасавецкі настроеныя людзі», - к якім у Дземянцея не знаходзіцца ні малейшага папроку. Усе яго
«прэтэнзіі» адносяцца выключна к
Ландсбергісу, а к разбою так называемых прасавецкі настроенных сіл - ні
воднай. Напэўна, гэты разбой яго самога і членаў ягонай шайкі цалкам задавальняў.
На другі дзень
ён палічыў сваю «задачу» вырашанай і, як ён кажа, тры дні наступныя дні ён і члены ягонай камісіі адвялі на сустрэчы з рабочымі і служачымі
некалькіх заводаў Вільні, пабывалі на сходах у сельскіх раёнах, пагутарылі з
работнікамі Акадэміі навук (с.134).
Займацца ж
расследваннем абставін гібелі людзей Дземянцей ухіліўся, - не жадаў.
9 лютага 1991
года у Літве было праведзена апытанне (рэферэндум) адносна незалежнасці сваёй
краіны. У галасаванні прынялі ўдзел 84% чалавек,маючых голас, з іх 90.4% выказаліся за яе і яна была абвешчана 11
сакавіка 1991 года.
Дземянецей
рэагуе на гэта так, - не яго віна, што літаральна праз два месяцы Літва выйшла
са складу СССР. Патугі Дземянцея па выратаванні Саюза аказаліся
дарэмнымі.
14
У лютым 1991 г. ў Мінск прыехаў
Гарбачоў. Дземянцей вітаў гэты візіт, турбуючыся аб
ім больш за ўсіх і неаднаразова. Маўляў, яму нелагічна адносіць на другі план
сустрэчы з тымі людзьмі, якія апынуліся ў вялікай бядзе. Спачатку выступіў у
Акадэміі навук, затым у Быхаве,
схіляючыся пераважна на тэму абнаўлення Саюза. Гэтыя месцы выступлення задаволілі Дземянцея, хоць у рэальнасці ні ў
Быхаве, ні ў Мінску не было вялікай бяды ад слядоў аварыі.
Пасля ягонай прамовы ў Акадэміі выступоўцы, як кажа Дземянцей, абяцалі яму
дапамогу па падтрымцы парадку ў грамадстве ягоным намерам умацоўваць
Саюз.
Падзякаваўшы Гарбачова, Дземянцей
выказаў надзею, што пасля гэтай сустрэчы Гарбачоў зразумеў, як трэба весці
перабудову для дабрабыту народа, а падчас вячэры ён яшчэ параіць Гарбачову нікому не падыгрываць і ўзяцца за сапраўдную
работу.
Змест
прамовы
Гарбачова ў Быхаве Дземянцей называе працілеглым
зместу першага выступлення. І ў якасці прыклада цытуе Гарбачова: «Я
– чалавек, перакананы ў неабходнасці перабудовы і павінен яшчэ раз паўтарыць, што
зварота к мінуламу не існуе, …прызываю к развагам тых людзей, якія штурхаюць нас з гэтага шляху, і імкнуцца
нанесці ўдар па гэтаму палітычнаму курсу».
Аднак нічога
працілеглага тут няма, - проста Гарбачоў прапусціў міма вушэй усе парады Дземянцея жыць як у
мінулым.
У выніку Дземянцей падсумоўвае, што гэты візіт Гарбачова не прынёс
чакаемых вынікаў. І ў якасці дадатка к свайму абурэнню ён прыпісвае недахоп многіх прадуктаў харчавання і тавараў першай
неабходнасці ў Саюзе на пралікі ў яго перабудове.
. Тут ён праяўляе сябе як шарлатан.
Бо паліцы пачалі бяднець, а то і пусцець падчас брэжнеўскай эпохі, і не без удзелу самога Дземянцея.
15
19 -21 жніўня 1991 г. Саюз
ускалыхнулі падзеі ў Маскве, якія атрымалі назву путча. Згодна арганізатарам
путча, ягонай мэтай было захаванне Саюза. Новы Саюзны дагавор, да якога прыклаў
свае рукі і Дземянцей, яны лічылі таксама
не адэкватным іх паняццям.
Іх погляды і дзеянні Дземянцей разумее цалкам. Маўляў,(с.146):
- яны разумелі,
што з перабудовай штосьці не так,
- хацелі ліквадаваць
пагрозу існавання Саюзу,
- не ставілі мэтай
нейкія шкурныя інтарэсы.
- абставіны патрабавалі больш дзяржаўнага прэзідэнта,
больш мудрага палітыка, які змог бы улічыць у поўнай меры інтарэсы нашага многанацыянальнагага грамадства і
пераканаць усіх у перавагах захавання Саюза (с.147).
Тут у полі
зроку Дземянцея толькі нібыта благародныя мэты, і, пералічваючы іх, Дземянцей ускосна
ухваляе ГКЧП.
Ён папракае іх за тое, што 1) план іх дзеянняў быў не
прадуманы, 2) сярод іх не аказалася
патрэбнага лідэра ні па пасадзе, ні па чалавечым якасцям. Папрокі красамоўныя, за
сэнсам якіх крыецца як спачуванне гкчпістам, так і аскал цвёрдалобага камуніста на ідэю
перабудовы, у якой не знаходзіў сабе месца і круціўся як уюн на гарачай
патэльні.
Адну мэту тым не
менш Гкчп-істы дасягнулі,- сарвалі падпісанне новага Саюзнага дагавора (новага хамута). Гэта – усё-такі
станоўчы вынік.
А што было
ў Мінску?
У тэлефоннай размове з путчыстам Кручковым Дземянцей зазначыў, што
пакуль няма ніякіх праблем і іх верагодней не будзе. Некалькі размоў было з
Лукъянавым, які адмоўна ставіўся да зместу новага Саюзнага дагавора, як
путчысты. І Дземянцей яму нічым не запярэчыў і ў сваёй кнізе яго не асуджае ні ў
чым.
Ціха і
спакойна было на душы Дземянцея тады. «Шумела» толькі
апазіцыя, яна адкрыта выступіла супроць
ГКЧП. Яе дэпутаты напісалі зварот к народу ў адказ на зварот путчыстаў. Дземянцей,
як і ягоны паважаны гаспадар Яфрэм
Сакалоў, не прымкнуў
к яму, не падтрымаў
яго і ў сваёй кнізе палічыў за лепшае скрыць, не ўспамінаць гэтую сваю адмову (як непрыглядны факт).
Помнік Леніну
быў тады
абліты фарбай, аднак і пра гэта ён не скажа
путчыстам.
Пасля правалу путча ў Вярхоўным Савеце
была створана Часовая камісія па расследванні паводзін уладных структур і
некаторых асоб падчас путча ў БССР. Яна ўстанавіла (Зенькович Н.А. «Тайны ушедшего века. Границы. Споры.
Обиды», приложение Белруссия и ГКЧП, royallib.com/book/zenkovich_nikolay/tayni_ushedshego_ veka_granitsi_spori_obidi.html), у прыватнасці:
- начальнік Упраўлення па пытанням правоў
грамадзян, грамадскай бяспекі і абароннай работы СМ РБ Г.Данілаў 19 жніўня т. г. запатрабаваў ад
кіраўнікоў праваахоўных органаў падпарадкавацца путчыстам з выкананнем іх
актаў,
:
- пракуратура рэспублікі не выступіла ў сродках масавай інфармацыі і не
дала прававой ацэнкі антыканстытуцыйным дзеянняў путчыстаў,
- кіраўніцтва МУС рэспублікі правяло
паседжанне аператыўнага штаба, які выпрацаваў план дзеянняў па выкананні
Пратакола №1 путчыстаў, падпісаны намеснікам міністра Платонавым.
- кіраўніцтва міністэрства юстыцыі ў асобе міністра Дашука Л.А. на адным
з паседжанняў Прэзідыума ВС дзейнасць
ГКЧП канстытуцыйнай, а яго намеснікі Кавалёў В.А. і Платонаў К.М. арганізавалі выкананне
дакументаў путчыстаў яшчэ да ўказівак з МУС СССР.
- падчас путча ні адна партыйная структура
не асудзіла яго і ягоных выканаўцаў і, наадварот, шмат якія з іх станоўча
адносіліся да яго,
- Дзяржтэлерадыё
адназначна схілілася ў бок путчыстаў,
- газета «Советская Белоруссия» не
падрыхтавала ніводнага матэрыяла з іншым пунктам гледжання на дзейнасць
путчыстаў,
- газета «Вечерний Минск» (орган Мінскага гаркама партыі) дала
публікацыю з усхваленнем мудрасці путчыста Янаева.
Дземянцей жа ўсё
гэта ведаў і лічыў за належнае. Аднак апёкся да такой ступені, што
палічыў за лепшае ў сваёй кнізе не
ўспамінаць пра камісію Пырха і пра вынікі яе працы.
16
22 жніўня 1991 г адкрылася па-зачарговая
сессія ВС БССР па ініцыятыве апазіцыі ў сувязі з путчам і паводзінамі
старшыні Дземянцея і членаў Прэзідыума ВС падчас яго.
З інфармацыяй адносна путча і становішча
у рэспубліцы выступіў Дземянцей.
Тэкст сваёй тагачаснай прамовы, як ён сцвярджае ў кнізе,
прыведзены са стэнаграмы. Ён
пранікнуты турботай аб адзінстве ў
абноўленым Саюзе, з прызывам абыйсціся без узаемных абвінавачванняў і без
пошука ворагаў. Тым не менш крытыку ў свой бок не ўстымаўся назваць як
сплетні, домыслы, незаслужаным абвінавачваннем. Нават
таго-сяго (ананімна) нібыта прыкмеціў пад добрым градусам, - жадаў мазнуць
апанента хоць так.
У гэтай прамове
ён ганарыцца праектам абноўленага Саюза і подпісам пад Дэкларацыяй аб суверанітэце
ў складзе Саюза (кастрыраваным
нейкай аптымальнасцю яго, с.151). На самай жа справе яго
адносіны к належнаму суверанітэту былі …
варожымі. Бо ў ім яму мроілася (185) чамусьці глеба і зброя для
распада ягонай «свяшчэннай каровы» - Саюза. Ці ж не так?
У гэтай жа
прамове ён назаве путч авантурным пераваротам. А чаму не ранней, 19 жніўня?
Чаму гэта ён не сказаў “у вочы” Кручкову падчас згаданай размов
з ім? Чаму гэта ён не сказаў Лукъянаву падчас згаданых размоў з ім? Бо Кручкоў і Лукъянаў – не Пазняк і не Гарбачоў,
па-першае, дый па-другое, народжаны поўзаць
лятаць не можа.
Гэты факт ухілення
Дземянцея ад асуджэння ГКЧП-істаў і крытыка яго адмоўчвання ўсё-такі зрабілі
сваю справу. Узважыўшы іх правільна ў рэшце рэшт,
Дземянцей адважыўся на правільны крок, - вырашыў сыйсці
на пенсію. Гэтым крокам ён мог нават ганарыцца,
чаго ён аднак чамусьці не захацеў рабіць.
Не зразумеў гэта, не дапёр, ці не так?
17
Сваё жыццё пасля адстаўкі Дземянцей называе драматычным.
У дададак к «гонениям» на хвалі «травли» яму спалілі дачны дом ... лютыя ворагі. Ад асабняка засталіся толькі фундамент і горкія ўспаміны, - кажа ён(159).
Да гэтага свайго няшчасця Дземянцей вяртаецца яшчэ раз, у размове са
Шчарбачэней (з Народнай газеты). Пажарнікі
прыехалі праз некалькі хвілін пасля выкліку і не далі згарэць дому датла, -
выгаралі вуглы, вокны, столь, пашкоджана падлога(с.197).
Перад намі два сведчанні сведчанні Дземянцея
аб пажары. Яны не стыкуюцца паміж сабой, што абвяргае ягоную так званую
крыстальную чысціню.
Страхоўку
яму выплацілі, лютага ворага не знайшлі.
Знаёмыя пры высокіх пасадах раілі яму пакінуць гэты ўчастак і абяцалі
пабудаваць яму «приличную» дачу там, дзе ён пажадае. Не пагадзіўся. Ацалелыя бярвенні сцен парэзаў на чуркі і склаў каля хлева.
Сцены новага дома зрабіў з сілікатных блокаў
(с.197). І ўвесь ягоны дзень на пенсіі ў гаспадарчых турботах. Толькі дроў на зіму
патрэбна два прыцэпы і прыкладна столькі ж вугалю. Усё гэта за свае грошы.і «с горечью» ён расказвае, што
за ўсе годы ніхто з мясцовых начальнікаў,
выдатна ведаючых цэны на пячное паліва, не толькі не дапамог яму, але нават ніхто не пацікавіўся, ці забяспечаны
былы старшыня ВС дрывамі на зіму (с.199). Пры ягонай пенсіі, -
не 100, а 750 долараў(.kp.by/daily/24201.3/406105),
- яму было мала, ці не так?
У дадатак
гняце Дземянцея яшчэ і драматычны лёс краіны. Пасля путча стала зразумелым:
справа ідзе к развалу Саюза, бо армія і
КДБ (апоры краіны) аказаліся «опороченными», а іх кіраўнікі – у турме. Віскулёўскія
пагадненні сталі справай другараднай. Пампезная перабудова завяршылася крахам вялікай краіны, горкая праўда яшчэ і ў тым, што ў выніку
перабудовы мільёны і мільёны ні ў чым не вінаватых людзей сёння пастаўлены на
грань выжывання, вымушаны пераносіць «муки и страдания».
Што тут казаць? Складваецца ўражанне, гэты чалавек забыў аксіёму Эмерсона.
..
18
Сваё
невуцтва, сваю гіпербалізацыю значэння Саюза ён пхнецца прыкрыць і падмацаваць
вынікам рэферэндума у сакавіку 1991 г . Адносна БССР ён
кажа, што 82% жыхароў з ліку тых, хто пряняў удзел у рэферэндуме, выказаліся за захаванне Саюза. Але гэта ёсць
дэзынфармацыя з яго боку. Чаму так?
У бюлетэні для
галасавання было пытанне: «Ці лічыце вы неабходным захаванне СССР як абноўленай
федарацыі, у якой будуць гарантаваны правы і свабоды чалавека любой
нацыянальнасці? Так -
Не».
Калі гаварыць коратка, без пылу ў вочы, сэнс гэтага пытання, - абнаўляць
Саюз ці не?.
Адказу «Так» адпавядае згода на
абнаўленне, адказу «Не» адпавядае згода на Саюз без абнаўлення. Тут няма пытання захоўваць Саюз ці распускаць (не захоўваць) яго.
У БССР прынялі удзел у рэферэндуме 83.3 % ад ліку маючых права голаса, з
іх 82.7 % выказаліся за абнаўленне Саюза, 16.1% не пагадзіліся з абнаўленнем
Саюза і 1.2% бюлетэней былі прызнаны несапраўднымі. Аднак зразумець, заўважыць гэтую акалічнасць Дземянцею аказалася не пад
сілу і ён апускаецца да дэзынфармацыі.
Каб сказіць вынікі рэферэндума, прыпісаць ім іншы сэнс, ён свядома апускае істотнае слова «абноўлены» і
фабрыкуе: за ... Саюз
выказаліся 82%, астаўляючы астатнім варыянтам галасавання астатнія 18 %.
Прывык да безадказнасці, нахабства,
валюнтарызма.
* * *
У 2008 годзе адбылася гутарка Вольгі
Анціповіч (kp.by/daily/24201.3/406105/) з Дземянцеем, падчас якой ён скажа:
- Не могу
простить Кебича и Шушкевича .... то, что они сделали в
Беловежской пуще, до сих простить не могу. Я так скажу: Беловежских соглашений
никогда не было бы, если бы Дементей был у власти.
Што тут казаць? Наша незалежнасць яму была нібы костка упоперак яго горла.
30 студзеня 2019
года
Комментарии
Отправить комментарий